Конкурс коротких рассказов

Мы спросили…
Мы спросили маму, неужели она никогда не ревновала отца, человека блестящего, но всегда занятого любимой работой.
– Очень, – ответила мама, – до обморока!
– И что, упрекала?
– Нет, никогда! Как могла я его оскорбить недоверием.
–А почему полюбила?
– Он так красив был, что голова кружилась!
Мы спросили папу: неужели никогда не было соблазнов молодости?
– Были, но мама так доверяла мне, что я не мог предать это доверие.
– А как ты ее полюбил?
– Она была так красива, как на иконе!
Икона счастья? Мои родители!
Мама тревожилась: «В атаке – разведка за ним». Папа, улыбаясь: «Но ты всегда была впереди меня». Мама с грустью: «Хотела первая погибнуть, чтобы не хоронить любимого».
Так и прошли по жизни, повторяя общую партизанскую судьбу.
Не уберегли… В мирное время…

НАТАЛЬЯ МАШЕРОВА.

Машенька
Машеньке и трех лет еще не было, когда мама и бабушка повели ее на прогулку в самый большой парк города. Всё было интересно Маше, но пришло время, и она попросилась в туалет. Проходя по дальней аллее на пути к нужному заведению, девочка заметила ларек, где тетя продавала мороженое. Возвращаясь, Машенька попросила купить ей любимое лакомство. Поскольку ручки ребенка были чисто вымыты и протерты влажными салфетками, взрослые тут же порадовали дитя. Довольная Маша быстро расправилась с миниатюрным брикетиком и минут через десять… попросилась в туалет. Чуть позже выяснилось, что замысел девочки состоял в том, чтобы на обратном пути снова попросить мороженое. С удовольствием облизывая сладкую радость, Машенька шагала по аллее парка. Следом за ней – мама и бабушка. Бабушка умилялась: «Вот умница растет, вся в меня». Мама делала выводы: «Хитрая, как свекровь».

Прыехаў…
Прытаміўся дзядзька Мікола ў сталіцы. Пакуль знайшоў рэчы, неабходныя для гаспадаркі, ды гасцінцы ўнукам – колькі крам мінскіх абыйшоў. Ледзь паспеў на вячэрнюю электрычку. Зайшоў у вагон, а там ніводнага свабоднага месца. Вынаходлівасць і вясёлы характар Міколы заўсёды здзіўлялі аднавяскоўцаў. І тут ён хутка «змікіціў», што да чаго, і пачаў хадзіць па вагону, прыгаворваючы:
– І ўсё ж такі я цябе знайду, далёка не ўцячэш.
Адна жанчына не вытрымала і пацікавілася:
– А каго вы згубілі, дзядзечка, можа мы бачылі?
З самым сур’ёзным тварам Мікола ўдакладніў:
– Ды вось змяя была ў гэтай каробцы, ды выпаўзла, гадзюка. Знайду зараз, мабыць недзе тут прытулілася.
Вагон апусцеў умомант, на што і спадзяваўся кемлівы жартаўнік. Задаволены сваёй знаходлівасцю, стомлены падарожнік завёў бу­дзільнік у мабільніку на патрэбны час, улёгся на лаўку ды заснуў, як пшаніцу прадаўшы.
Прачнуўшыся па будзільніку, дзядзька накіраваўся з пакункамі да выхаду.
– Вось і Орша, хутка даехалі, – сказаў ён жанчыне, што завіхалася ў тамбуры з венікам.
– Якая Орша, гэта Мінск! Нейкі дурань змяю прынёс, дык давялося вагон адчапіць, – адказала тая.

Анна РАДОВА.

Вайна і карова Зорка
За акном завывае мяцеліца. Курганы снегу абступілі дзедаву хату. Мы, унукі, сядзім на печы, тулімся да сваёй бабулі Настассі і зноў просім:
– Раскажы яшчэ пра вайну!
Нам заўсёды добра і ўтульна разам з нашай бабуляй. Яна пачынае свой аповед.
– Восенню 1943 года немцы забралі ўсю скаціну ў жыхароў навакольных вёсак і сагналі яе ў бліжэйшы лес. Дабраліся яны і да нас.
Настасся, маці пяці малалетніх дзяцей, галасіла на ўвесь хутар: «Ай, мае вы дзетачкі! А як жа вы будзеце без малачка! Ай, мая ж ты кароўка Зорачка!»
Муж Настассі, Антон, ваяваў на фронце. Маладая жанчына рашыла: ува што бы тое ні стала вярнуць карову на свой падворак.
Цёмнай ночкаю разам са старэйшым сынком Косцікам яны накіраваліся ў лес, патрапілі на новае стойбішча.
«Зорка! Кароўка мая!» – на­паў­голаса прамовіла жанчына. Жывёліна, пачуўшы сваю гаспадыню, накіравалася да яе і хлопчыка. Ці то быў нейкі цуд, ці промысел Божы, але Настасся прывяла карову дадому.
«Вось дык Настасся! Са­праўд­ная гераіня!» – гаварылі жыхары хутара пра гэтую ху­дзенькую, невысокую жанчыну. А Зорка была карміліцай і любіміцай хутаран яшчэ шмат гадоў.

Валянціна КУЗЬМІЧ, вёска Яечкавічы, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць.